wd wp Пошук:

Бацька наш Нёман

«Ба́цька наш Нё́ман»зборнік, укладзены Яўгенам Хвалеем. Кніга выдадзена тыражом 2 000 экзэмпляраў для чытатоў старэйшага школьнага ўзросту[1].

Змест

Гэты зборнік — гімн славутай рацэ Нёман. Змест складаюць творы розных жанраў, у якіх услаўляецца не толькі наднёманская прырода, але і расказваецца пра вядомых людзей, што выраслі на берагах Нёмана, падаецца іх творчасць. Упершыню надрукаваны на беларускай мове краязнаўчы экскурс пісьменніка Уладзіслава Сыракомлі «Нёман ад вытокаў да вусця», гістарычныя эсэ Уладзіміра Кісялёва і Сяргея Галоўкі, творы паэтаў свету пра Нёман.

Іншыя дадзеныя

Зборнік выдадзены пры фінансаванні з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. У якасці эпіграфаў выкарыстаны вершы «Песня пра Нёман» Анатоля Астрэйкі і «Мой родны кут» Якуба Коласа.

Зноскі

  1. Яўген Хвалей. Бацька наш Нёман(нявызн.). Беларуская Палічка. Праверана 29 верасня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі 2001 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Зборнікі
Катэгорыя·Літаратурныя творы на беларускай мове