wd wp Пошук:

Батакскія мовы

Батакскія мовы — група з 7 моў, распаўсюджаных сярод батакскіх пляменаў на поўначы Суматры (Інданезія).

Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіту; аказіянальна захоўваецца традыцыйнае батакскае пісьмо на пальмавых лістах на аснове паўднёваіндыйскага алфавіту, блізкае да бугійска-макасарскага і рэджангскага.

Батакскія мовы дзеляцца на дзве падгрупы:

Большасць слоў у мовах паўночнай падгрупы мае агульнае паходжанне, так у кара налічваецца 76 % агульных слоў з аласам, 81 % з пакпакам і 80 % з сімалунгунам, тады як з малайскім толькі 30 %[2].

Аўстранезійская мова палаван-батак не адносіцца да дадзенай групы.

Зноскі

  1. Comparative Austronesian dictionary Vol. 1. by Darrell T. Tryon, Shigeru Tsuchida et al. p421 et seq
  2. The Austronesian languages of Asia and Madagascar.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мовы Інданезіі