Батакскія мовы — група з 7 моў, распаўсюджаных сярод батакскіх пляменаў на поўначы Суматры (Інданезія).
Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіту; аказіянальна захоўваецца традыцыйнае батакскае пісьмо на пальмавых лістах на аснове паўднёваіндыйскага алфавіту, блізкае да бугійска-макасарскага і рэджангскага.
Батакскія мовы дзеляцца на дзве падгрупы:
Большасць слоў у мовах паўночнай падгрупы мае агульнае паходжанне, так у кара налічваецца 76 % агульных слоў з аласам, 81 % з пакпакам і 80 % з сімалунгунам, тады як з малайскім толькі 30 %[2].
Аўстранезійская мова палаван-батак не адносіцца да дадзенай групы.