Баскетбол з’яўляецца самым папулярным відам спорту ў Літве. Літоўска-амерыканскія баскетбольныя трэнеры і гульцы ў 1930-х гадах дапамаглі мужчынскай зборнай Літвы па баскетболе выйграць апошнія Чэмпіянаты Еўропы да Другой сусветнай вайны ў 1937 і 1939 гадах, што прывяло да росту папулярнасці гэтага віду спорту сярод літоўцаў. З тых літоўцы традыцыйна з’яўляюцца аднымі з наймацнейшых баскетбалістаў ў Еўропе[1].
Пасля далучэння Літвы да СССР літоўскія гульцы склалі касцяк савецкай зборнай. Пасля аднаўлення Літоўскай незалежнасці ў 1990 годзе была адноўлена і нацыянальная зборная па баскетболе, і ў першай жа Алімпіядзе 1992 года яна заваявала бронзавы медаль. Літоўцы пазней заваявалі яшчэ дзве бронзы на Алімпіядах, а таксама бронзавы медаль на Чэмпіянаце свету 2010 года, і пяць медалёў Еўрабаскета, у тым ліку ў трэці тытул краіны на ФІБА Еўрабаскета-2003 у Швецыі.
На ўзроўні прафесійных клубаў «Жальгірыс» з Каўнаса заняў першае месца Еўралігі ў 1999 годзе і другое месца на Кубку Сапорты ў 2000 годзе, а таксама выйграў Міжкантынентальны кубак у 1986 годзе. Баскетбольны клуб «Летувас Рытас» з Вільнюса двойчы займаў другое месца на баскетбольным Еўракубку ў 2005 і 2009 гадах.
У той жа час жаночая зборная Літвы не змагла дамагчыся такіх поспехаў, як мужчынская, за выключэннем перамогі на Чэмпіянаце Еўропы 1997 года.
Баскетбол прыйшоў у Літву ўскосна ад немцаў праз еўрапейскую разнавіднасць нетбола з невялікім мячом і без шчытоў. У 1919 годзе літоўскія спартсменкі пачалі займацца арганізацыяй гэтага віду спорту, а ў 1920-1921 гадах правялі першыя публічныя гульні[2]. Папулярнасць баскетбола заставалася невысокай аж да 1930-х гадоў, паколькі ён лічыўся жаночым відам спорту[3][4]. Тым часам Кароліс Дзінейка апублікаваў у 1922 годзе кнігу «Krepšiasvydis vyrams» («Баскетбол для мужчын»), а ў 1926 годзе лётчык Сцяпонас Дарус, які пазней атрымаў вядомасць дзякуючы трансатлантычнаму пералёту, апублікаваў першыя правілы баскетбола ў Літве[5][6].
Нягледзячы на тое, што жанчыны былі першымі баскетбалісткамі ў Літве, першую афіцыйную гульню згулялі мужчыны. Гэта адбылося 23 красавіка 1922 года, калі «Lietuvos Fizinio Lavinimo Sąjunga» («Літоўскі саюз фізкультуры») сыграў у матчы супраць каманды Каўнаса, выйграўшы 8:6. Гэты дзень лічыцца пачаткам баскетбола ў Літве[7]. Праз два гады быў арганізаваны першы літоўскі турнір па баскетболе сярод мужчын у Літве, у якім удзельнічалі дзве каманды з LFLS і адна з «Lietuvos Dviračių Sąjunga» («Літоўскі саюз веласіпедыстаў»), і быў праведзены курс для баскетбольных суддзяў[8].
З 1926 па 1933 год папулярнасць баскетбола зніжалася, ён затмяваўся футболам. У баскетбол гулялі толькі ў летні перыяд, паколькі не было прыдатнай крытай арэны, і ў гульнях у асноўным удзельнічалі прадстаўнікі іншых відаў спорту. Колькасць баскетбольных матчаў зменшылася, і нацыянальны чэмпіянат нават не праводзіўся паміж 1929 і 1932 гадамі[9]. Усё пачало мяняцца пасля таго, як 10 кастрычніка 1934 года ў Каўнасе адкрыўся Палац фізічнай культуры. У будынку быў прасторная зала на 200 месцаў, спраектаваная і пабудаваная для тэніса. У зале выкладзена дарагая коркавая падлога коштам больш за 30 000 літаў[10]. Зала падыходзіла таксама для баскетбола, першая гульня там адбылася 16 лістапада 1934 года і неўзабаве яна стала галоўным цэнтрам баскетбольных падзей[11].
У 1935 годзе Літва вырашыла правесці Сусветны літоўскі кангрэс у часовай сталіцы Каўнасе, запрасіўшы прадстаўнікоў літоўскай дыяспары з многіх краін свету. Літоўская амерыканская грамада ў Чыкага вырашыла накіраваць на кангрэс каманду спартсменаў. Дэлегацыя ўключала баскетбольную каманду, у склад якой уваходзілі зорка універсітэта Нотр-Дам Мус Краўзэ (Эдвард Краўчунас) і яго брат Філ (Феліксас Краўчунас), баскетбалісты Бэнэдыкт Будрыкас, Энтані Лорайціс, Віктар Янзанайціс і Юліус Петрулайціс, а таксама Канстанцінас «Коні» Савіцкас, Юозас «Джозэф» Жукас, Піцер Барскіс, Майкл А. Лукас і Казіс «Чарлз» Седвілас[12]. Пасля трохтыднёвага кангрэса Жукас і Савіцкас засталіся, каб навучаць літоўцаў баскетболу[13]. Савіцкас, у прыватнасці, стаў гуляючым трэнерам нацыянальнай зборнай[14].
У 1936 годзе Літва падала заяўку на членства ў ФІБА і стала прымаць удзел у міжнародных спаборніцтвах па баскетболе[15], першым з якіх стаў ЕўраБаскета 1937 года ў Рызе. Перад чэмпіянатам па запрашэнні суайчыннікаў на радзіму з ЗША вярнуліся і далучыліся да каманды дзеці літоўскіх эмігрантаў Феліксас Краўчунас, які стаў не толькі капітанам, але і гуляючым трэнерам, а таксама Пранас Талзунас. Зборная Літвы не прайграла на гэтым турніры ніводнага матча. Яна ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Еўропы, абыграўшы ў фінальным матчы зборную Італіі 24:23. Талзунас быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру.
Папулярнасць баскетбола ў краіне рэзка ўзрасла, асабліва сярод студэнтаў. Амаль у кожнай акрузе былі баскетбольныя каманды гімназій, па ўсёй краіне з’яўляліся баскетбольныя пляцоўкі[16]. Краўчунас таксама трэніраваў жаночую зборную, якая добра праявіла сябе на першым чэмпіянаце Еўропы па баскетболе сярод жанчын, арганізаваным у 1938 годзе ў Рыме. З трыма перамогамі ў чатырох гульнях літоўскія баскетбалісткі занялі другое месца[17].
Літве было прадастаўлена права арганізацыі Чэмпіянату Еўропы па баскетболе 1939 года. Да яго быў пабудаваны Віленская спартыўная зала, першая ў Еўропе спецыялізаваная баскетбольная арэна. На чэмпіянаце каманда Літвы складалася ў асноўным з літоўскіх амерыканцаў, што выклікала некалькі пратэстаў з боку іншых краін[18]. Пранас Любінас, які быў прызначаны гуляючым трэнерам, прывёў Літву да другога кантынентальнага тытулу[19].
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны і далучэння Прыбалтыкі да СССР, літоўскія баскетбалісты аддалі перавагу ад’езду у больш бяспечныя краіны, такія як ЗША і Аўстралія[20]. Як вынік, ні адзін з еўрапейскіх чэмпіёнаў не гуляў за Савецкі Саюз пасля заканчэння вайны. Еўрабаскет 1941 года павінен быў адбыцца і ў Літве, але быў адменены з-за вайны[21]. Замест гэтага ў Літве адбыўся турнір балтыйскіх краін, арганізаваны ў Ковенскай спартыўнай зале ў красавіку 1941 года, дзе Літва перамагла Латвію з лікам 38:33[15].
Першая баскетбольная зборная Савецкага Саюза была сфарміравана ў 1947 годзе для ўдзелу ў ЕўраБаскеце 1947, і адразу ж заваявала залатыя медалі. У камандзе было чатыры літоўца: Сцяпас Бутаўтас, Юсцінас Лагунавічус, Казіс Казіа Петкявічус і Вітаўтас Кулакаўскас[22]. Літоўскія гульцы добра праявілі сябе і на наступных міжнародных турнірах.
Заснаваны ў 1944 годзе літоўскі баскетбольны клуб «Жальгірыс» стаў адным з самых моцных у Савецкім Саюзе. Ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам СССР. Асаблівую цікавасць выклікала супрацьстаянне «Жальгірыса» і маскоўскага ЦСКА.