wd wp Пошук:

Барыс Яфімавіч Трэйвас

Барыс Яфімавіч (Беньямін Хаімавіч) Трэйвас (руск.: Борис Ефимович Трейвас 1898, Юхавічы, Віцебскай губерні, цяпер Расонскі раён — 1937, Масква) — савецкі партыйны дзеяч.

Біяграфія

Атрымаў традыцыйную яўрэйскую рэлігійную адукацыю. З 1918 член РКП(б). У 1918-19 загадчык выдавецтва Яўрэйскага камісарыята Наркамнаца. У 1920 сакратар райкама, загадчык аргаддзела Петрадскага камітэта РКСМ. У 1921-22 загадчык аргаддзела, сакратар Маскоўскага камітэта РКСМ. Дэлегат 3, 4 і 5-га з’ездаў РКСМ, 12-га з’езда РКП(б). У 1922-24 інструктар Замаскварэцкага райкама РКП(б), у 1924-26 загадчык школы ФЗВ. Па заканчэнні ў 1929 камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова загадчык аддзела працоўнай адукацыі Наркамасветы. У 1930-31 загадчык аргаддзела Сакольніцкага і Баўманскага райкамаў, у 1931-33 сакратар Вышневалоцкага, у 1934-37 Калужскага райкамаў ВКП(б). Дэлегат 17-га з’езду партыі. Арыштаваны ў 1937, расстраляны.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расонскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»