У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хесін. Барыс Якаўлевіч Хесін (28 ліпеня 1945, в. Сафронава, Борскі раён, Горкаўская вобласць, РСФСР) — беларускі жывапісец.
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1967 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.
Працуе ў станковым жывапісе і графіцы, пераважна ў тэхніках тэмперы і акварэлі. Асноўныя творы: «Слаўны горад Полацк» (1969), «Раніца» (1971), «Стары Віцебск» (1974), «Дзвіна» (1978), «Зімовы пейзаж» (1990), «Восень» (1993), «Вечар», «Стары Полацк» (абодва 1994), «Віцебск. У канцы зімы» (1999), нацюрморты. Работы вылучаюцца пластычнай лёгкасцю, складанай рытмікай кампазіцыі, выразнай дынамікай ліній з сакавітымі плямамі колеру.