wd wp Пошук:

Барыс Міхайлавіч Пянчук

Барыс Міхайлавіч Пянчук (15 мая 1918 — 22 красавіка 2009) — беларускі ваенны дырыжор, педагог[1].

Біяграфія

Пянчук нарадзіўся ў Анапе, у сям’і ваеннага капельмайстра, які скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю з сярэбраным медалём.

У маладосці ён быў вучнем слесара механічнага цэха Пуцілаўскага завода і іграў у мясцовым клубе ў духавым аркестры. З сакавіка 1936 па жнівень 1937 года знаходзіўся на добраахвотнай службе ў Чырвонай Арміі, на пасадзе саліста-трубача аркестра 201-га стралковага палка (Ленінград). У 1939 быў прыняты на ваенны факультэт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі.

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны факультэт быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск. У студзені 1942 года Пянчук скончыў навучанне і атрымаў прызначэнне на фронт. У красавіку—маі 1942 года быў капельмайстрам у 562-м стралковым палку 165-й стралковай дывізіі. Падчас баёў ён разам са сваім аркестрам займаўся зборам і вынасам параненых з поля бою і быў цяжка паранены ў левую руку. У шпіталі руку хацелі ампутаваць, але малады хірург, жонка якога была опернай спявачкай, даведаўшыся пра яго прафесію, вырашыў «не пазбаўляць яго яе» і замяніў ампутацыю працяглым і карпатлівым лячэннем пад сваім наглядам. У выніку руку ўдалося выратаваць, і Пянчук быў прызнаны абмежавана прыдатным 2-й ступені. З чэрвеня 1943 года і да канца вайны ён быў капельмайстрам Асобнага навучальнага палка афіцэрскага складу Бранятанкавых і механізаваных войскаў Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у складзе зборнага аркестра ў Парадзе Перамогі 24 чэрвеня 1945 года, кіруючы групай з чатырох аркестраў.

Пасля вайны займаў пасады дырыжора аркестра штаба Ленінградскай ваеннай акругі, начальніка ваенна-аркестравай службы Паўднёвай групы войскаў (з 1956 года) і Беларускай ваеннай акругі (з 1962 года). Звольнены ў запас у 1979 годзе ў званні палкоўніка.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1970 года.

Узнагароды

Народны артыст Беларускай ССР (1970), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1972), кавалер ордэнаў «Знак Пашаны», Францыска Скарыны і інш.

Зноскі

  1. Военный дирижер Борис Пенчук провел около полусотни парадов Победы(руск.) . Белтелерадиокомпания. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2018. Праверана 24 красавіка 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Ваенныя дырыжоры і капельмайстры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Дырыжоры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі