wd wp Пошук:

Барыс Міхайлавіч Ларчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ларчанка. Барыс Міхайлавіч Ла́рчанка (нар. 18 красавіка 1941, г. Мінск — 1994) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1984).

Біяграфія

Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 1964 годзе раённы архітэктар Гродзенскага райвыканкама, з 1965 года ў інстытуце «Мінскпраект» (з 1980 года кіраўнік майстэрні, з 1989 года галоўны архітэктар інстытута).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года[1]. У 1980—1985 гадах — намеснік старшыні праўлення СА СССР.

Творчасць

Будынкі інстытутаў Белдзіправадгаса і Сельгастэхпраекта па праспекце Машэрава
Кінатэатр «Аўрора»

Найбольш значныя работы: комплекс будынкаў праектных інстытутаў па вул. ВарвашэніБелдзіправадгас», «Сельгастэхпраект» з вылічальным цэнтрам; 1970—1984)), праекты забудовы мікрараёнаў Харкаўская-5 (1976), Масюкоўшчына (1978), станцыя метрапалітэна «Плошча Перамогі» (1984, прэмія СМ СССР 1987), рэканструкцыя пл. Перамогі і падземны ўзровень (1984), кінатэатр «Аўрора» (1987) у комплексе з гасцініцай (усе ў сааўтарстве) у Мінску, аэравакзальны комплекс аэрапорта «Мінск-2» (у сааўтарстве) каля г. Смалявічы і інш.

Узнагароды

Удзельнік міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў. Атрымаў 2-ю прэмію на Усесаюзным конкурсе (1968) за будынак жалобных абрадаў, 2-ю прэмію за Палац піянераў у Мінску (1970), 1-ю прэмію за праект Дома архітэктараў у Мінску (1973) на рэспубліканскіх конкурсах.

Зноскі

  1. Ларченко Борис Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў