wd wp Пошук:

Барыс Карлаф

Барыс Карлаф (англ.: Boris Karloff, сапраўднае імя — Уільям Генры Прат (англ.: William Henry Pratt); 23 лістапада 1887, Лондан — 2 лютага 1969, Мідхерст, Заходні Сусекс) — амерыканскі характарны акцёр брытанскага паходжання, больш за ўсё вядомы па ролях у фільмах 1930-50-х гадоў. Агулам у перыяд з 1919 па 1969 год Карлаф сыграў у больш чым 170 фільмах, а таксама ў шматлікіх тэлесерыялах, уключаючы выкананне галоўнай ролі апавядальніка ў тэлесерыяле-анталогіі «Трылер» (1960—1962).

Пачаўшы акцёрскую кар’еру ў 1919 годзе з эпізадычных роляў, у 1920-х гадах Карлаф перабраўся ў Галівуд, дзе прарыў для яго наступіў пасля выхаду фільма «Франкенштэйн» (1931), у якім ён адыграў ролю Пачвары. З таго часу за акцёрам замацавалася амплуа злыдня. Самымі значнымі фільмамі ў кар’еры Карлафа таксама з’яўляюцца «Нявеста Франкенштэйна» (1935) і «Мумія» (1932). За сваю акцёрскую кар’еру Карлаф сыграў мноства роляў у кіно і на тэлебачанні, у тэатры і на радыё, а таксама ўдзельнічаў у запісе дзіцячых пласцінак. Крытыкі называлі акцёра Karloff the Uncanny (Карлаф Жудасны) і The Master of Horror (Майстар Жаху).

За ўклад у развіццё кінематаграфіі і тэлебачання Барыс Карлаф быў узнагароджаны двума зоркамі на галівудскай «Алеі славы».

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 верасня 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Boris Karloff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Boris Karloff // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Заходнім Сусексе