wd wp Пошук:

Барыс Бокша

Бары́с Бо́кша (нар. 20 верасня 1960, Шарашова, БССР) — беларускі графік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У дванаццацігадовым узросце пераехаў з сям’ёй у Пружаны. Скончыўшы Пружанскую сярэднюю школу № 2, паступіў у Гродзенскі медінстытут. З 1993 жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць

Асноўны матыў творчасці — беларускі пейзаж. Асаблівае месца займаюць творы з выявамі славутасцей Пружаншчыны: палацыка, Ружанскага палаца, капліцы Святога Казіміра, чахецкай сядзібы[1].

Першая персанальная выстаўка адбылася ў 2006 годзе ў мінскім Палацы мастацтваў. У 2008 годзе прайшла першая выстаўка на радзіме, у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Таксама выстаўляўся за мяжой, у Браціславе, Будапешце[2] і Берліне[3].

Зноскі

  1. Графіка Барыса Бокшы(нявызн.). Пружанскі палацык. Праверана 21 ліпеня 2011.
  2. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Падзеі. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 верасня 2012.
  3. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Новости. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 верасня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шарашове
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў