wd wp Пошук:

Барыслаў Яфімавіч Бяроза

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Барыслаў Яфімавіч Бяроза (укр.: Борислав Юхимович Береза; нар. 13 чэрвеня 1974, Кіеў) — украінскі палітычны дзеяч, кіраўнік інфармацыйнага аддзела “Правага сектара” з лютага па снежань 2014 года. Пазафракцыйны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання, член украінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблее Савета Еўропы.

Палітычная кар’ера

На пазачарговых парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2014 года быў абраны дэпутатам ад мажарытарнай акругі № 213 у горадзе Кіеве. Быў сябрам украінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. 25 снежня рух “Правы сектар” паведаміў, што з-за загружанасці палітычнай і заканатворчай дзейнасцю Барыслаў Бяроза зняў з сябе кіраўніцтва інфармацыйнай палітыкай “Правага сектара” і больш не мае да яго ніякага дачынення. Гэта пацвердзіў і сам Бяроза, які ўказаў, што гэтае рашэнне стала вынікам перамоваў з Дзмітрыем Ярашам.

У 2015 годзе ўзначальваў рабочую групу па праверцы абвінавачванняў прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка ў карупцыі, вылучаных былым старшынёй Дзяржфінінспекцыі Мікалаем Гардзіенкам.

У 2015 годзе намінаваўся на пасаду гарадскога галавы (мэра) Кіева. У першым туры выбараў заняў другое месца. У другім туры прайграў Віталю Клічку, набраўшы 32,30 % галасоў.

У 2018 годзе быў старшынёй часовай следчай камісіі Вярхоўнай Рады Украіны, якая праводзіла расследаванне звестак наконт нападаў на Кацярыну Гандзюк і іншых грамадскіх актывістаў.

1 лістапада 2018 года быў уключаны ў спіс украінскіх фізічных асоб, супраць якіх урадам Расіі ўведзены санкцыі.

Зноскі

  1. http://w1.c1.rada.gov.ua/pls/site2/p_deputat?d_id=18064
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў