wd wp Пошук:

Барысаўская крэпасць

Барысаўская крэпасць, таксама вядома як тэт-дэ-пон, батарэі, прадмоставыя ўмацаванні, акопы, Чычагаўскія батарэі, кронверк— умацаванні часоў Расійскай імперыі на правым беразе Бярэзіны ў межах сучаснага Барысава.

Гісторыя

Будаўніцтва пачалі расійскія інжынеры ў 1812 годзе. У час вайны 1812 года крэпасць дабудоўвалі французскія інжынеры. У крэпасці размяшчаўся франка-польска-нямецкі гарнізон. У лістападзе 1812 года гарнізон крэпасці аказаў супраціў расійскім войскам. Пасля працяглага бою крэпасць была пакінутая абаронцамі. Пасля вайны крэпасць перабудавалі, стаяў невялікі расійскі гарнізон. У 1814 годзе гарнізон пакінуў крэпасць. Потым драўляныя элементы фартэцыі былі расцягнуты мясцовымі жыхарамі або спарахнелі.

У пачатку 20 ст у выніку пашырэння вёскі Дымкі быў знішчаны забудовай цэнтральны бастыён ў гаржавай частцы.

Падчас польскай акупацыі Барысава (1919—1920) польскія войскі перарылі крэпасць акопамі. Польская артылерыя з крэпасці неаднаразова абстрэльвала левабярэжны Барысаў, у выніку несла страты цывільнае насельніцтва.

У 1926 годзе бальшавікі ўзялі Батарэі пад дзяржаўную ахову, гэта быў першы гістарычны аб’ект БССР з такім статусам. Нягледзячы на ахоўны статус у 2-й палове 1930-х гадоў на тэрыторыі крэпасці бальшавікі пачалі будаваць гарадскую бальніцу, у выніку была засыпана частка равоў і зрыта частка курцін.

У 1930-я гады, па версіі даследчыка Юркі Віцьбіча, у крэпасці НКУС праводзіў растрэлы, трупы закопвалі ў роў. У 2006 годзе ў крэпасці быў пастаўлены драўляны крыж у памяць рэпрэсаваных. Праз некалькі тыдняў крыж спілаваны вандаламі і знік.

У 1970-х гадах частку крэпасці засыпалі савецкія ваенныя, каб арганізаваць камендатуру і склады. Пры гэтым быў пашкоджаны правы паўбастыён ва фронце.

У 1980-х гадах пабудавалі шматпавярховы корпус бальніцы, былі зрытыя курціны.

У 2000-х гадах прыватная фірма пабудавала ў рве правага рэдута цэх для прамысловай вытворчасці.

У 2020 годзе бальніцу пачалі пашыраць, распачата будоўля на тэрыторыі крэпасці дзіцячага корпуса.

Фартэцыя працягвае разбурацца як прыродай (вада размывае курціны) так і людзьмі.

Структура

Крэпасць кантралявала масты праз Бярэзіну, закрывала праход на Барысаў і далей на Маскву з боку Менска. Прызначэння свайго не выконвала, бо ўмацаванні было проста абыйсці з флангаў ва Ухалодзе, Вялікім Стахаве, Бытчы, Студзенцы, дзе былі старажытныя конныя пераправы праз раку.

Фронтам крэпасць разгорнута да Менска, пабудавана ў выглядзе кронверка — цэнтральны бастыён і два флангавых паўбастыёны. Гаржавая частка разгорнута да Бярэзіны, пабудавана таксама ў выглядзе кронверка. На флангах крэпасці пабудаваны два рэдуты. Перад курцінамі фартэцыі выкапаны глыбокія рвы з гласісам.

Даўжыня лініі гласіса каля 1,97 км. Плошча фартэцыі ў межах гласіса каля 201940 кв.м.

На 2021 год знішчаныя і пашкоджаныя элементы крэпасці:

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1812 годзе
Катэгорыя·Крэпасці Беларусі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Барысава
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Крэпасці паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Барысава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый