wd wp Пошук:

Рэдут

Рэду́т (фр.: redoute «сховішча, апорны пункт»): замкнутае палявое фартыфікацыйнае ўмацаванне простакутнай ці шматкутнай формы, прыстасаванае да кругавой абароны.

Рэдут звычайна складаўся з валоў — франтавога (напольнага) і бакавых фасаў і горжы, а таксама гласісу, стралковага рову (акопу), брустверу, вонкавага рову і прыкрытага ўваходу. Гарнізон рэдута складаўся з 1—2 рот, часам узмоцненых артылерыяй.

Рэдуты шырока ўжываліся ў XVII — пачатку XX ст., напрыклад, у час Барадзінскай бітвы (1812), абароны Варшавы (1831).

Галерэя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Фартыфікацыя