wd wp Пошук:

Баршчэўнік звычайны

Баршчэўнік звычайны (Heracleum sphondylium) — травяністая расліна сямейства парасонавых.

Апісанне

Двух-, радзей шматгадовая травяністая расліна з галінастым коранем і прамастойным баразнаватым апушаным сцяблом вышынёй 60-150 см. Лісце трайчастае, зверху апушанае, знізу па буйназубчастым краі шурпатае ад дробных шыпаватых валаскоў; бакавыя сегменты лісця на чаранках. Ліставая похва моцна выцягнутая. Суквецце — складаны шматпрамянёвы парасонік. Кветкі белыя. Пялёсткі краявых кветак вельмі выцягнутыя і глыбока надрэзаныя, лопасці іх моцна разыходзяцца. Плады адваротнаяйкападобныя.

Пашырэнне

Сярэднееўрапейскі горна-таежны від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобным лакалітэце за ўсходняй мяжой пашырэння. Месцы росту: зараснікі хмызняку і закуставаныя лугавіны.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-ліпені. Пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажаецца насеннем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Баршчэўнік
Катэгорыя·Травы