wd wp Пошук:

Барталамеа Альтамонтэ

Барталамеа Альтамонтэ (вядомы таксама як Гогенберг) (ням.: Bartolomeo Altomonte; 12 лютага 1694, Варшава, Рэч Паспалітая — 11 лістапада 1783, Санкт-Фларыян, Аўстрыйская імперыя) — італьянска-аўстрыйскі мастак эпохі барока.

Біяграфія

Сын італьянскага жывапісца Марціна Альтамонтэ, які працаваў пры двары караля Яна III Сабескага. Першыя ўрокі жывапісу атрымаў у бацькі. У 1717 адправіўся вучыцца ў Італію, пасля чаго так і не вярнуўся ў Польшчу. Вучань Даніеля Грана.

Большую частку свайго жыцця правёў у Лінцы.

Аўтар шэрагу вялікіх фрэсак. Працаваў пераважна ў аўстрыйскіх манастырах, такіх як манастыр Святога Фларыяна. У 1750 годзе ўпрыгожыў столь бібліятэкі манастыра велічнай фрэскай, якая паказвае «Шлюбны саюз Дабрадзейнасці і Мудрасці, заключаны з дапамогай Рэлігіі і вучэнняў Аўгустына». Таксама стварыў фрэскі ў бенедыктынскім манастыры Адманта ў горадзе Адмонце і ў Зайтэнштэтэнскім абацтве.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Altomonte-Bartholomaeus;3868306.html
  2. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  3. Bartolomeo Altomonte // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Altomonte, Bartholomäus // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 1. — S. 20.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1783 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1779 годзе
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Мастакі Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1702 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1694 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў зямлі Верхняя Аўстрыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага