Барсучае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 27 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3 км на поўдзень ад вёскі Малыя Асёткі, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,075 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м. На поўначы выцякае ручай у раку Дрыса.