У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барсукі.
Барсукі́ 2[1] (трансліт.: Barsuki 2, руск.: Барсуки 2) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Узмёнскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Лявонпаль Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
З кастрычніка 1940 года па ліпень 1954 года Барсукі з’яўляліся цэнтрам Барсукоўскага сельсавета. Пасля скасавання Барсукоўскага сельсавета вёска ўваходзіла ў склад Узмёнскага сельсавета, а з 2004 года — у склад Даўгінаўскага сельсавета Мёрскага раёна.
З 16 верасня 2010 года вёска зноў апынулася ў складзе Узмёнскага сельсавета.