wd wp Пошук:

Баргузінская катлавіна

Баргузінская катлавіна — міжгорная катлавіна ў Расіі, у Бураціі, паміж Баргузінскім і Ікацкім хрыбтамі.

Працягласць катлавіны з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход складае больш чым 200 км. Шырыня дасягае 35 км, вышыня — да 600 м.

Цэнтральная нізкая частка катлавіны ўяўляе сабой балотна-лугавую прырэчную раўніну шырынёй да 15 км. Правы бераг ракі Баргузін прадстаўлены нахільнай раўнінай з адноснай вышынёй да 100—200 м і занятай лесастэпам і хваёвымі лясамі. Левабярэжжа — больш роўная паверхня з дробнадзярновінна-метлюжковымі стэпамі, якія змяняюцца хваёвымі барамі з участкамі лугоў, на паўночным усходзе — лістоўнічна-хваёвымі лясамі. Прысутнічаюць пясчаныя масівы з эолавым рэльефам — барханы, грады, катлавіны выдзіманні.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Бураціі
Катэгорыя·Катлавіны
Катэгорыя·Нізіны Расіі