wd wp Пошук:

Барбарыс

Барбары́с[3] (Berberis) — род кветкавых раслін сямейства барбарысавых.

Батанічнае апісанне

Калючыя кусты з простым лісцем. Кветкі жоўтыя, сабраныя ў гронкі, радзей адзіночныя. Плады — аранжава-чырвоныя, пурпуровыя або сінявата-чорныя ягады.

Дэкаратыўныя ў час цвіцення і плоданашэння. Выкарыстоўваюць барбарыс для салітэрнай і групавой пасадак, стварэння жывых агароджаў. Размнажаюць насеннем і вегетатыўна (зялёнымі чаранкамі і дзяленнем куста). Сяўбу праводзяць восенню свежасабраным насеннем або вясною пасля двухмесячнай стратыфікацыі пры тэмпературы 2—5 °C. Для дэкаратыўнага садоўніцтва рэкамендуюцца барбарыс амурскі (Berberis amurensis) (да 3 м), барбарыс звычайны (Berberis vulgaris) і яго пурпуровалістая форма (1,5—2,5 м), барбарыс Тунберга (Berberis thunbergii) і яго выключна дэкаратыўная пурпуровалістая форма (каля 1 м).

Выкарыстанне

Выкарыстоўваюцца ў харчовай і фармацэўтычнай прамысловасці. Да глебавых умоў непатрабавальныя. Засухаўстойлівыя. Святлолюбівыя, паддаюцца падстрыганню. Пасля высечкі даюць вельмі шмат парасткаў. Добра пераносяць перасадку. Меданосы. Пашкоджваюцца іржаўным грыбам збожжавых злакаў.

У Беларусі дзікарослы 1 від — барбарыс звычайны (Berberis vulgaris).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Барбарысавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных