wd wp Пошук:

Барбара Прамер

Ба́рбара Пра́мер (ням.: Barbara Prammer, 11 студзеня 1954, Отнанг-на-Гаўсруку, Аўстрыя — 2 жніўня 2014, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Нацыянальнага савета Аўстрыі (2006—2014).

Біяграфія

У 1973 г. скончыла камерцыйны каледж у Фёклабруку (Верхняя Аўстрыя). Затым працавала ў муніцыпальным офісе Отнанг. У 1986 г. скончыла факультэт сацыялогіі Лінцскага ўніверсітэта імя Ёгана Кеплера, атрымаўшы ступень магістра сацыяльных і эканамічных навук. Да 1989 г. з’яўлялася сацыяльным педагогам у Цэнтры рэабілітацыі Лінца і рэферэнтам дзяржаўнай службай занятасці федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя.

У 1990 г. яна была абрана старшынёй жаночага савета Сацыял-дэмакратычнай партыі федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя, гэту пасаду палітык займала да 2005 г. У 19911995 гг. дэпутат і віцэ-прэзідэнт зямельнага парламента Верхняй Аўстрыі. У 1995 годзе абрана членам федэральнага савета Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі (СПА) і намеснікам старшыні партыі. У 19951997 гг. міністр жыллёвага будаўніцтва і аховы прыроды Верхняй Аўстрыі. У 19972000 гг. міністр па справах жанчын і абароне правоў спажыўцоў Аўстрыі. На гэтай пасадзе дамагалася заканадаўчага замацавання палажэнняў пра поўнае гендарнае раўнапраўе. У перыяд яе знаходжання на пасадзе міністра аўстрыйскія жанчыны атрымалі права на ваенную службу, а таксама на працу ў начныя гадзіны. У 1999 г. была абрана ў Нацыянальны савет, у 2000 г. стала намеснікам старшыні фракцыі СПА. У 20042006 гг. — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага савета Аўстрыі. (Была членам прэзідэнцкага трыўмвірату ў ліпені 2004 года)

З 2006 г. прэзідэнт Нацыянальнага савета Аўстрыі.

Пасля таго як яна пераехала ў Вену яе муж, Вольфганг Прамер, які працаваў у Лінцы ў зямельным аддзяленні федэральнай палаты рабочых і служачых, быў абвінавачаны жанчынай-сакратаром гэтай установы ў сексуальных дамаганнях. Прамер заняла тады бок сакратаркі. У 2001 годзе яна развялася.

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1017808120 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 Politische Pionierin: Von der Standesbeamtin zur Präsidentin // Kurier / Hrsg.: H. Brandstätter — 2013. — S. 6.
  3. Wer ist Wer
  4. Cemeteries in Vienna Праверана 26 лютага 2020.
  5. Seidl C. Barbara Prammer 1954–2014 // Der Standard / Hrsg.: O. Bronner — 2014. — S. 5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Аўстрыі
Катэгорыя·Старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа I ступені Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхняй Аўстрыі