wd wp Пошук:

Бараўское

Бараўско́е, Барова — бяссцёкавае возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шэсценка (прыток Храпаўлянкі), за 6 км у напрамку на поўнач ад Віцебска, за 4,5 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна.

Плошча паверхні возера 0,17 км². Даўжыня каля 1,6 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень, размешчана сярод хвойнага лесу. Схілы катлавіны ўзгорыстыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Возера бяссцёкавае. Упадаюць ручаі. На поўдні злучана каналам з возерам Дрыкольскае.

Каля возера ў вёсцы Дрыколле размешчана паляўніча-рыбалоўная база.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Віцебскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры