wd wp Пошук:

Баразнаватабрухія

Баразнаватабрухія, бяспанцырныя, жалабабрухія (Solenogastres) — клас малюскаў.

Адрозніваецца каля 120 найбольш прымітыўных відаў, пашыраных амаль ва ўсіх морах ад Арктыкі да Антарктыкі. Жывуць на розных глыбінях (да 9000 м). Найбольш вядомыя малюскі з родаў Nematomenia і Epimenia.

Цела чэрвепадобнае, даўжынёй ад 1 мм да 30 см, звонку ўкрытае вапняковымі шыпамі рознай будовы. Ракавіна адсутнічае. У большасці на брушным баку знаходзіцца баразна (адсюль назва) з вузкім кілем (рудымент нагі).

Гермафрадыты. Кормяцца дэтрытам, водарасцямі, дробнымі жывёламі. Частка з іх жыве сярод каралаў і аб’ядае іх паліпы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Класы жывёл
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Баразнаватабрухія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара