wd wp Пошук:

Баніфача Веранезэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Веранезэ.

Баніфача дэ Пітаці, Баніфача Веранезэ (італ.: Bonifacio Veronese; 1487, г. Верона — 19 кастрычніка 1553, г. Венецыя) — венецыянскі мастак 16 стагоддзя.

Біяграфія

«Бог-бацька над Венецыяй».

Баніфача дэ Пітаці не быў венецыянцам, а паходзіў з горада Верона. Сям’я дэ Пітаці разам з сынам перабралася ў Венецыю пасля 1505 года. Менавіта тут Баніфача вучыўся жывапісу. Магчыма, ён вучань мастака Пальма іль Векіа. Маляваў рэлігійныя палотны і партрэты.

Памёр у Венецыі.

Творчасць

Творчасць дэ Пітаці як была падзелена на дзве галіны. Адна — гэта тыповыя для венецыянскай школы выявы Мадонны са святымі, так званыя «Святыя размовы». Але часам ён як бы вызваляўся ад тыповых малюнкаў і звычайных рэцэптаў стварэння кампазіцый і рабіў некалькі незвычайнае нават для самога сябе. Так, ён адлюстраваў палёт Бога-бацькі над плошчай Сан-Марка ў Венецыі ў некананічнай кампазіцыі «Дабравешчанне» ў верхнім палатне кампазіцыі-трыпціха. Глядач можа разгледзець у гарадскім пейзажы і сабор Святога Марка, і велічную званіцу, і каляровы брук плошчы, і паруснікі ўдалечыні[1]. Кампазіцыя такім чынам разбіта на нябесную і зямную часткі. Менавіта так будаваў большасць сваіх кампазіцый Эль Грэка, які таксама жыў і вучыўся ў Венецыі. Баніфача дэ Пітаці — майстар пераходнага этапу ад Адраджэння да маньерызму, напрамку, які доўга суіснаваў з познім венецыянскім адраджэннем.

Ён заваяваў вялікі аўтарытэт у Венецыі, дзе меў майстэрню і прымаў вучняў. Вучнямі Баніфача былі вядомыя венецыянскія мастакі, сярод якіх Якопа Басана(руск.) бел., Антоніа Пальма, Андрэа Мелдола, Якопа Рабусці, вядомы як Тынтарэта, і іншыя.

Галерэя

Зноскі

  1. Никитюк О. Д. «Художественные музеи Венеции», серия «Города и музеи мира», М., «Искусство», 1979, с. 60

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1487 годзе
Катэгорыя·Мастакі Венецыі
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1553 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вероне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў