wd wp Пошук:

Андрэа Мелдола

Андрэа Мелдола (італ.: Andrea Meldolla), вядомы як Андрэа Ск’явонэ ці проста Ск’явонэ, гэта значыць «далмацін», «славянін» (італ.: Andrea Schiavone, Il Schiavone, харв.: Andrija Medulic, паміж 1510 і 1515, Дзара, Далмацыя — 1 снежня 1563, Венецыя) — італьянскі жывапісец і гравёр венецыянскай школы.

Зварот Святога Паўла, Венецыя
Святое сямейства са Святой Кацярынай, 1552, Вена.

Біяграфія і творчасць

Вянчанне цёрнам, гравюра Ск'явонэ па карціне Тыцыяна

Сын гарнізоннага камандзіра ў горадзе Дзара (харвац. Задар) у Венецыянскай Далмацыі, сям’я паходзіла з гарадка Мелдола ў Эміліі-Раманьі. Вучыўся ў Дзары і Венецыі. Склаўся пад уплывам Парміджаніна і італьянскага маньерызму, пасля выпрабаваў уздзеянне Тыцыяна і Тынтарэта (некалькі яго карцін прыпісваліся апошняму).

Спадчына

Фрэскі працы Скв’явонэ ў венецыянскім Палацца Дожаў былі ў 1574 знішчаны пажарам. Яго жывапіс і гравюры прадстаўлены ў буйных музеях Еўропы і ЗША, адна з карцін — «Лот з дачкамі» — захоўваецца ў Дзяржаўным Эрмітажы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Гравёры Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Венецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1563 годзе
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Мастакі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1510 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Задары
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы