wd wp Пошук:

Банкуха

Прыгатаванне шакоціса

Банкуха, шакоціс (літ.: šakotis, польск.: sękacz, dziad, bankuch, kołacz) — торт з яечнага цеста, які гатуецца на адкрытым агні. Часцей за ўсё вясельны. Гатуецца ў Польшчы, Літве, беларускай Гродзеншчыне (Поразава, Свіслацкі раён)[1].

Цеста для торта гатуецца з даданнем вялікай колькасці яек — ад 30 да 50 штук на 1 кілаграм мукі. Выпякаюць торт на драўляным ражне, які, па меры запякання, абмакваюць у цеста або паліваюць ім, паварочваючы над адкрытым агнём. Сцякаючы, цеста прымае форму шматлікіх «галінак».

Шакоціс занесены ў Літоўскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны. Гродзенская банкуха ўнесеная ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі[1].

Памер найбуйнейшага выпечанага шакоціса — 2,3 метра. Для яго вырабу спатрэбілася 1200 яек, 160 кг цеста.[2]

Зноскі

  1. 1 2 Торт банкуху з 60 яек з Гродзеншчыны могуць унесці ў спіс культурнай спадчыны (нявызн.). hrodna.life (2 траўня 2019).
  2. Perepelitsa. Шакотис выше чем Сабонис(нявызн.)  (недаступная спасылка). Першы балтыйскі канал (16 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Літоўская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Польская кухня
Катэгорыя·Беларуская кухня