wd wp Пошук:

Баляслаў Слосканс

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Баляслаў Слосканс (па-латышскуBoļeslavs Sloskāns; 19 жніўня 1893, Цілглс Рэжыцкага пав. Віцебскай губерні, цяпер Латвія — 18 красавіка 1981, Бельгія) — каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа.

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з латышскай каталіцкай сям’і: бацькі — Бярнард і Цыцылія Слоскансы. У 1905-07 вучыўся ў Рэжыцкай гарадской 3-класнай навучальні. Скончыў Магілеўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1917). Пасвячоны ў святары 21.1.1917. Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе вікарыя пры касцёле Св. Кацярыны ў Петраградзе. Выконваў святарскія абавязкі ў Абрамавай пустыні ў Лужскім павеце Петраградскай губерні Кароткі час служыў у Віцебску, у касцёле св. Барбары. У 1925 выкліканы духоўнымі ўладамі ў Ленінград. Узведзены ў сан біскупа ў маі 1926 ў Маскве. Прызначаны апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілеўскім.

За рэлігійную дзейнасць пераследаваўся савецкімі ўладамі. Першы раз арыштаваны 16.9.1926. Знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лагерах на Салаўках (1927-30). Пасля адбыцця трохгадовага тэрміна вярнуўся ў Магілёў. 9.11.1930 арыштаваны органамі бяспекі другі раз. Да студзеня 1933 знаходзіўся ў сібірскай ссылцы. Вызвалены ў выніку абмену палітычнымі вязнямі паміж урадамі Латвіі і СССР.

У перадваенны час служыў духоўнікам у Рыжскай духоўнай каталіцкай семінарыі і выкладаў на тэалагічным факультэце Рыжскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны жыў у Латвіі. З 1944 г. — у эміграцыі. Духоўны «патрон» беларускага студэнцкага асяродка ў Лювенскім каталіцкім універсітэце (Бельгія). У 1952 вышэйшымі духоўнымі ўладамі Ватыкана прызначаны апостальскім візітатарам для беларусаў-католікаў у Заходняй Еўропе. Прымаў удзел у культурным і нацыянальна-рэлігійным жыцці беларускага замежжа. Аказваў матэрыяльную падтрымку беларускім рэлігійным перыядычным выданням («Źnič», «Божым шляхам» і інш.).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Boleslas Sloskans // ODIS — 2003.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Біскупы Мінскай дыяцэзіі
Катэгорыя·Магілёўская архідыяцэзія
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэжыцкім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Пахаваныя ў Латвіі
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Біскупы магілёўскія
Катэгорыя·Выкладчыкі Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Мемуарысты Латвіі
Катэгорыя·Апостальскія адміністратары
Катэгорыя·Памерлі ў Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Расіі