wd wp Пошук:

Баляслаў Біспінг

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Біспінг. Баляслаў Біспінг фон Гален (польск.: Bolesław Bisping von Gallen; 1710? — 1785) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў з нямецкага рода Біспінгаў уласнага герба (прыдомак фон Гален), прадстаўнікі якога ў канцы XVI — пачатку XVII ст. перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Нарадзіўся каля 1710 года ў сям’і Зыгмунта Біспінга (1660?—1749?), стольніка рэчыцкага і суддзі земскага старадубскага, і Канстанцыі з Ельскіх[1]. Прадзед Ян быў ротмістрам караля Стэфана Баторыя. У сям’і акрамя Баляслава было яшчэ чацвёра дзяцей: браты Адам і Уладзіслаў і сёстры Алена і Эльжбета[2].

3 лютага 1749 года атрымаў прызначэнне на пасаду харунжага старадубскага, замяніўшы памерлага Міхала Ланеўскага. З 10 красавіка 1765 года маршалак Старадубаўскага павета[2].

Па дадзеным на 1775 год Баляслаў Біспінг вядомы як буйны землеўладальнік. Ягонай галоўнай сядзібнай уласнасцю на Пружаншчыне быў маёнтак Багуслаўцы. Таксама ў тыя часы яму належылі вёскі Ражковічы, Калядзічы, Вашчынічы, Харава, Росахі, Загалавічы, а таксама частка Казлоў і Забаб’я, разам 232 дамы[2].

З мемуараў праўнучкі Баляслава Біспінга — Наталіі, захавалася апісанне ейных уражанняў пра Баляслава і ягоную жонку[2]:

" З рамаў першага партрэта выглядаў вобраз Баляслава Біспінга, з аголенаю як калена галавою, касматым вусам. Выраз ягонага суровага твару ўзгадняўся з выглядам адзення. Ён насіў мантыю і жупан, трымаў кій маршалкавы ў адное руцэ. Жонку сваю, Разалію, з дому Адамовіч, кахаў шалёна, але з выгляду і темпераменту яна не вельмі была падобная на мужа, елеганска стройная. Згодна са партрэтам, які знаходзіцца ў Галоўчыцах, усмешка на твары, дагледжана і прыпудрына, як ледзі паходжання з двору французскіх каралёў. Валасы ўпрыгожаныя ружкаю, каронкамі абшытымі ромбам, у аксамітывым плашчы з гарнастаямі, якія звісалі з ейных плечаў. … Цалкам на яго не падобная, ані з кроем ані з строем. Гледзячы з усмешкаю на тыя 2 партрэты, мой бацька мне казаў, што некалі сумавала та прыгожая спадарыня ў Галоўчыцах. Капітан Баляслава Біспінга павінен быў адплыць да Кёнігсбергу з вялікім грузам збожжа. Тады пачала прыгожая спадарыня ціснуць каб муж дазволіў ёй паехаць у Кёнігсберг… Не выстаяў Баляслаў Біспінг перад ёйнаю пяшчотнасцю. Вывралася з абдымкаў мужа, паехала. У Кёнігсбергу бавіла час на колькі была здольная, некалькі тысячаў злотых змарнавала, капала золата з усіх ейных пальцаў. Цэлы рок інтрата хадзіла па адзенне, а ў той жа час з нецярпеннем чакаючы вяртання сваёй спадарыні, Баляслаў Біспінг падкручваў вусы, паляваў без поспеху, нахмурыўся, раззлаваўся, уздыхнуў, ледзь не плакаў. Як толькі зразумеў, што ўжо пад’яжджае, пайшоў на сустрэчу, сам узяў яе з карэты, а яна на прывітанне ўсмехнулася і прамовіла: прывязла спадару жупан і контуш і літы пояс — ягонае сэрца памягчэла, маленькія ручкі цалаваў, лашчыў, і а страце грошаў ніколі паміж німі размовы не было. "

Баляслаў Біспінг памёр 18 лістапада 1785 года, а на пасаду маршалка старадубскага заступіў ягоны сын Ян Тадэвуш Біспінг[2].

Надмагілле Баляслава Біспінга ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах

У касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах захавалася скульптурнае надмагілле Баляслава Біспінга з партрэтам.

Сям’я

Каля 1740 года Баляслаў Біспінг пабраўся шлюбам з Ружай з Адамовічаў. У шлюбе нарадзіліся чацвёра дзяцей — Ян Тадэвуш, Юзаф, уладальнік Вярэек, Міхал, які памёр маладым у 1769 годзе, і Брыгіда, у шлюбе з Бенядыктам Бухавецкім, падкаморым берасцейскім[3].

Гістарычна Біспінгі звязаны з мясцовымі шляхецкімі родамі — Булгарынымі, Быхаўцамі і іншымі[2].

Зноскі

  1. Або Кацярыны Лазоўны. Гл. В. Карпыза. Род Біспінгаў на Ваўкавышчыне ў XVIII-XX ст. // Герольд Litherland № 2 (2). Горадня, 2001
  2. 1 2 3 4 5 6 Baliaslaŭ Bispinh fon Hallien. 05.10.2018
  3. В. Карпыза. Род Біспінгаў на Ваўкавышчыне ў XVIII-XX ст. // Герольд Litherland № 2 (2). Горадня, 2001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1710 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Маршалкі земскія старадубскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Харунжыя старадубскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Біспінгі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1785 годзе
Катэгорыя·Войскія старадубскія
Катэгорыя·Біспінгі