wd wp Пошук:

Баляслаў Буйко

Буйко Баляслаў (1877, Свянцянскі павет, Віленская губерня — 1939) — жывапісец.

Вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе, y Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Пасля 1902 жыў y Парыжы. Меў персанальныя выстаўкі ў Парыжы і Ніццы. Працаваў y жанры пейзажа і нацюрморта. У пейзажах адлюстроўваў мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю А. Міцкевіча: «Від на Свіцязь», «Туганавічы». Творы Баляслава Буйко зберагаюцца ў музеях Вільнюса, Варшавы, прыватных зборах.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы