У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаціла.
Балясла́ў Іо́сіфавіч Шаці́ла (4 лютага 1919, вёска Горкі — 29 верасня 2009, Мінск, Беларусь) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларускай ССР (1965—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Член Прэзідыума Савета Міністраў БССР. Член ЦК КПБ. Заслужаны эканаміст БССР.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’i. Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 годзе пасля заканчэння Гомельскага фiнансава-эканамiчнага тэхнiкума. У фiнансавай сiстэме прапрацаваў больш як 50 гадоў i прайшоў шлях ад кантралёра-рэвiзора КРУ па Крычаўскім раёне Магiлёўскай вобласцi да мiнiстра фiнансаў БССР.
23 чэрвеня 1941 года быў мабiлiзаваны ў РСЧА i пакiнуты для работы ў Крычаўскiм райваенкамаце. У лiпенi 1941 года ў сувязi з кантузiяй i хваробай быў эвакуяваны ў горад Тамбоў для лячэння. Пасля выздараўлення працаваў iнспектарам па бюджэце райфiнаддзела, сакратаром райвыканкама, загадчыкам рай- фiнаддзела ў г. Знаменка Тамбоўскай вобласцi. У лiстападзе 1943 года пасля заканчэння курсаў савецка-партыйнага актыву ў Маскоўскай вобласцi ён быў накiраваны на аднаўленне народнай гаспадаркi ў Гомельскую вобласць, назначаны загадчыкам Навабелiцкага райфiнаддзела Гомеля.
З 1965 па 1990 год — міністр фінансаў Беларускай ССР.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.