wd wp Пошук:

Бальсас

Ба́льсас (ісп.: Río Balsas) — рака ў Мексіцы.

Даўжыня ракі 724[1] (771[2]) км, плошча вадазборнага басейна 113,1 тыс. км². Бярэ пачатак у паўднёвай частцы Мексіканскага нагор’я, на ўсім працягу працякае ў гарах, у верхнім цячэнні называецца Атаяк, у сярэднім — Мескала. Упадае ў Ціхі акіян. Адрозніваецца хуткім цячэннем, у рэчышчы — шмат парогаў. Асноўныя прытокі злева — Містэка, Тлапанека, справа — Нехапа, Куцамала, Тэпалькатэпек. На Бальсасе — горад Пуэбла.

Цікавыя факты

Міжнародная група вучоных пад кіраўніцтвам археабатаніка Далорэс Піперна (Dolores Piperno) з Смітсанаўскага нацыянальнага музея натуральнай гісторыі(руск.) бел. і прафесара антрапалогіі Энтані Ранерэ (Anthony Ranere) з Тэмпльскага ўніверсітэта(руск.) бел. (у Філадэльфіі) выявіла першыя прамыя сведчанні таго, што кукуруза была акультурана каля 8700 гадоў таму ў цэнтры даліны Бальсас у Мексіцы, яе вывелі з дзікай расліны тэасінтэ, і гэта самае ранняе датаванне для акультуранай кукурузы. Аналіз мікраслядоў (крухмалу зерня і выкапняў раслін), выяўленых на каменным заслоне ад ветру, які называецца Шыўатоштла, праведзены пры ўдзеле Ірэн Холст (Irene Holst), даў прамыя сведчанні акультурвання кукурузы і раслін розных відаў сямейства гарбузовых[3].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 49. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. Balsas River // Encyclopaedia Britannica(англ.)
  3. Кукуруза была одомашнена 8 700 лет назад.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян
Катэгорыя·Рэкі без геаграфічных каардынат вытоку
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Мексікі