wd wp Пошук:

Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пуэбла (значэнні). Гераічная Пуэ́бла-дэ-Сараго́са (ісп.: Heróica Puebla de Zaragoza),

Пуэбла-дэ-лос-Анхелес (ісп.: Puebla de los Ángeles),

Го́рад Анёлаў (ісп.: Angelópolis) або Пуэ́бла (ісп.: Puebla) — горад і муніцыпалітэт у Мексіцы, сталіца штата Пуэбла.

Агульныя звесткі

Вуліца Пуэблы

Буйны археалагічны цэнтр Лацінскай Амерыкі. Важны прамысловы, транспартны, навуковы і эканамічны цэнтр Мексікі. У 1987 годзе аб’яўлены ЮНЕСКА горадам Сусветнай спадчыны.

Асаблівасцю Пуэблы з’яўляецца тое, што гэта адзіны горад у свеце, размешчаны паміж чатырох вулканаў: Пік Арысаба (5747 м), Папакацепетль (5500 м, актыўны і пастаянна дзеючы, горад Мехіка знаходзіцца з процілеглага, паўночнага боку вулкана), Істаксіуатль (5220 м) і Малінчэ (4503 м). Усе чатыры вулкана — самыя высокія кропкі Мексікі і адны з самых высокіх у Паўночнай Амерыцы, пасля гары Мак-Кінлі ў ЗША і горы Логан у Канадзе.

Пуэбла звязана шашэйнымі дарогамі з усімі буйнымі гарадамі Мексікі, Цэнтральнай Амерыкі і ЗША. Размешчаны за 90 км ад Мехіка, на пласкагор’е на вышыні 2135 метраў. У горадзе бярэ пачатак шаша Пуэбла-Панама. За 23 км ад цэнтра знаходзіцца міжнародны аэрапорт, які з’яўляецца запасным Міжнароднага аэрапорта горада Мехіка.

Насельніцтва — 1540 тыс. чалавек, у зоне гарадской агламерацыі пражывае 2385 тысяч чалавек[1]. Чацвёрты па плошчы і колькасці насельніцтва горад у Мексіцы, пасля Мехіка, Гвадалахары і Мантэррэя.

У 1999 годзе падчас землетрасення горад пацярпеў значныя разбурэння.

Гісторыя

Заснаваны ў 1531 як гандлёвы цэнтр паміж Веракрусам і Мехіка. Гэта адзін з першых гарадоў, заснаваных іспанскімі канкістадорамі ў Мексіцы і на Амерыканскім кантыненце. У гісторыкаў ёсць дзве версіі адносна паходжання назвы горада, абедзве яны маюць дакументальныя пацверджанні. Паводле першай версіі, назва паходзіць ад cartas puebla (Лісты аб засяленні), у якіх іспанскія манархі давалі дазвол канкістадорам для заснавання новых гарадоў. Другая, больш верагодная версія кажа аб тым, што назва паходзіць ад імя францысканскага святара Хуана дэ ла Пуэбла, які ў Іспаніі займаўся падборам місіянераў, якія суправаджалі канкістадораў і заснавалі горад[2].

5 мая 1862 года, падчас франка-мексіканскай вайны, каля Пуэблы адбылася бітва, у якой мексіканская армія пад камандаваннем Ігнасіа Сарагосы атрымала перамогу над пераважаючымі сіламі французаў. У гонар гэтага палкаводца Кангрэс штата Пуэбла змяніў імя горада на Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса (Гераічная Пуэбла Сарагосы, ісп. Heroica Puebla de Zaragoza). Аднак, гэта назва выкарыстоўваецца дастаткова рэдка і толькі ў некаторых афіцыйных дакументах; у штодзённай гаворцы жыхароў горада частае ўжыванне Пуэбла-дэ-лос-Анхелес ці нават Анхелаполіс (горад анёлаў, ісп. Angelópolis)[2][3], у той час як астатнія мексіканцы і лацінаамерыканцы называюць яе проста Пуэбла. 5 мая адзначаецца ў Мексіцы і некаторых штатах ЗША як нацыянальнае свята, аднак выхадных святочным днём ён з’яўляецца толькі ў Пуэбле[4],[5].

Славутасці

Сярод мексіканцаў Пуэбла лічыцца гастранамічнай сталіцай краіны і радзімай большасці страў мексіканскай кухні.

Фотаздымкі

Зноскі

  1. El Inegi presenta resultados del Censo de Población y Vivienda 2010, en cinco años 73 mil personas han migrado de Puebla a Estados Unidos Архівавана 18 жніўня 2011.
  2. 1 2 Міфы і рэальнасць аб заснаванні Пуэблы Архівавана 23 чэрвеня 2010.
  3. http://www.filosofia.buap.mx/Graffylia/1/41.pdf Архівавана 5 студзеня 2012.
  4. Выходные праздничные дни в Мексике в 2011 года
  5. Выходные праздничные дни в Мексике в 2012 года
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Мексікі
Катэгорыя·Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)