wd wp Пошук:

Балтрамеюс Вілянтас

Балтрамеюс Вілянтас, або Барталамеус Вілент (літ.: Baltramiejus Vilentas; 1525, Літва — красавік/май 1587, Кёнігсберг) — перакладчык лютэранскага «Enchiridion» на літоўскую мову (1579), пастар, аўтар рэлігійных гімнаў. Стрыечны брат літоўскага першадрукара Марцінаса Мажвідаса.

Творчая дзейнасць

«Giesmės krikščioniškos» (1566)

Выдаў зборнік рэлігійных песень на літоўскай мове «Спевы хрысціянскія» («Giesmės krikščioniškos») у друкарні Іагана Даўбмана, якія дапоўніў двума песнямі ўласнага сачынення. Апроч таго, у другую частку ўключыў новыя пераклады псалмоў Абраомаса Кульвеціса, Аўгусцінаса Ёмантаса (Augustinas Jomantas) і інш. Арыгіналы зборніка «Спевы хрысціянскія» не захаваліся і вядомыя па факсімільных выданнях Юргіса Геруліса. Карыстаючыся перакладам Мажвідаса, нанова пераклаў з нямецкай на літоўскую малы Катэхізіс Марціна Лютэра «Энхірыдыён» (Katekizmas mažas, 1575; захавалася 2-е выд. 1579).

Пераклаў з лацінскай і польскай «Евангеллі і павучанні» («Evangelijas bei epistolas», 1579) — першы зборнік евангельскіх тэкстаў на літоўскай мове. У прысвячэнні герцагу Альбрэхту, апроч падзякі, змешчаны звесткі пра Мажвідаса і самога Вілентаса. «Евангеллі і павучанні» лічыцца найзначнейшым творам Вілентаса. Тэксты гэтага выдання чыталіся ў храмах Усходняй Прусіі да з’яўлення першага поўнага літоўскага Новага запавету (1701) і выкарыстоўваліся каталіцкай царквой у Літве. Ім карысталіся Ёнас Брэткунас, збольшага таксама Мікалоюс Даўкша, Ёнас Якнавічус (Jonas Juknavičius), жамойцкі біскуп Юзаф Арнульф Гедройц.

Зноскі

  1. 1 2 Baltramiejus Vilentas // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Baltramiejus Vilentas // MAK

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Кёнігсбергу
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Катэгорыя·Літоўскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Літве
Катэгорыя·Памерлі ў 1587 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1525 годзе