wd wp Пошук:

Балары

Нураг Пальмавера каля Альгера

Балары (лац.: Balari) — народ, які насяляў у нурагічны перыяд цэнтральную (горную) частку Сардзініі. Жыў на тэрыторыі сучаснай мясцовасці Лагудора. На поўдні з імі межавалі іалаі (прыкладна па лініі, якая адпавядае цячэнню ракі Тырса), а на паўночным усходзе корсы.

Балары прыбылі на Сардзінію каля 2000 г. да н.э., верагодна, з Іберыйскага паўвострава і/ці Цэнтральнай Францыі (магчыма, з імі звязана назва Балеарскіх астравоў незразумелай этымалогіі). Гай Салюстый Крысп лічыў іх выхадцамі з Паланцыі. Міф пра Норакса, сына Гермеса і Эрытэіды, авантурыста родам з Іберыі, верагодна, звязаны з прыбыццём балараў на Сардзінію.

Пліній Старэйшы, Страбон і Ціт Лівій згадваюць іх як адзін з найважнейшых народаў Сардзініі (нароўні з корсамі і іалаямі). Відаць, яны жылі ў пячорах у горных і ўрадлівых раёнах і здзяйснялі набегі ў прыбярэжныя вобласці. Паўсаній лічыць, што першапачаткова яны былі гандлярамі з Афрыкі і Іберыі, якія служылі Карфагену, а іх назва азначае «бежанцы».

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Зніклыя народы Еўропы
Катэгорыя·Дагістарычная Сардзінія
Катэгорыя·Еўропа бронзавага веку