Сардоны (лац.: Sordoni) † — старажытны народ у паўночна-ўсходняй частцы Пірэнейскага паўвострава. Жылі на тэрыторыі сучаснай Каталоніі і Францыі.
Паходжанне сардонаў з’яўляецца спрэчным. У Францыі іх часта адносяць да кельтаў. Аднак археалагічныя даследаванні паказваюць, што насельніцтва гэтай тэрыторыі падобна аквітанам паходзіла ад носьбітаў Артэнакскай археалагічнай культуры і такім чынам належыла да ібераў. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. землі сардонаў былі падпарадкаваны спачатку карфагенянамі, а потым рымлянамі. Рымляне заснавалі тут крэпасць Русіна, якая хутка ператварылася ў гандлёвы горад і стала цэнтрам раманізацыі сардонаў.
Назва сардонаў шырока адлюстравана ў сучаснай тапаніміцы пірэнейскага рэгіёна Францыі.