Балаклійскі раён[1] (укр.: Балаклійський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Харкаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Балаклія[1] (укр.: Балаклія).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 82793 чалавекі, плошча — 1986,44 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 3 пасялковых і 20 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 3 пасёлкі гарадскога тыпу, 9 пасёлкаў сельскага тыпу і 56 сёлаў.