wd wp Пошук:

Балавец

Ба́лавец[2][3], Начвіха[3] — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзвінаса (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля вёскі Юльянова, вусце прыкладна за 0,6 км на поўдзень ад вёскі Салаўёўка. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім і ніжнім цячэнні. У басейне ракі шмат меліярацыйных каналаў. Прытокі — Глушчанка і Каргаўшчына (правыя)[3][1].

Зноскі

  1. 1 2 Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.(руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. 1 2 3 Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Лагойскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Дзвінасы