wd wp Пошук:

Бакінская фондавая біржа

Бакінская фондавая біржа (азерб.: Bakı Fond Birjası — BFB, англ.: Baku Stock Exchange — BSE) — галоўная фондавая біржа краіны ў Баку, Азербайджан.

Была заснаваная 15 лютага 2000 года. Біржа з’яўляецца закрытым акцыянерным таварыствам, налічвае 19 акцыянераў - юрыдычных асоб. БФБ мае гандлёвую залу з 30 працоўнымі месцамі, тэхнічна дазваляюць праводзіць гандаль па каштоўных паперах любога віду. БФБ мае таксама дэпазітарый, разлічаны на ўтрыманне каштоўных папер, выпушчаных у дакументарнай і бездакументарнай форме. Заснавальнікамі Бакінскай біржы сталі 16 найбуйнейшых банкаў Азербайджана, дзве фінансавыя кампаніі і Стамбульскай фондавая біржа. Узнос кожнага з іх — 60 тысяч азербайджанскіх манатаў. Статутны фонд біржы склаў 1/2 млн манатаў.[1]

Заснавальнікі БФБ:[2] Міжнародны банк Азербайджана, «Interservis», «Континентбанк», «Азеригазбанк», кампанія «Марс Інвестмент», «Мбанк», «Global Securities», «Капітал Инвестментбанк», «Азердемирйолбанк», «Кочбанк», «Мост-банк Азербайджан!», «Ege International Bank - Baku», «BayBank», «Ротабанк», «United Credit Bank», “Рабитабанк» і «Проминвестбанк».

Зноскі

  1. «AK&M» (руск.)
  2. ИА «Финмаркет»(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2000 годзе
Катэгорыя·Фондавыя біржы
Катэгорыя·Кампаніі Азербайджана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Еўрапейскія фондавыя біржы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2000 годзе ў Азербайджане
Катэгорыя·Баку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі