Бакілі Мулузі (англ.: Bakili Muluzi; нар. 17 сакавіка 1943) — прэзідэнт Малаві з 24 мая 1994 года па 24 мая 2004 года.
Мулузі быў абраны прэзідэнтам Малаві ў маі 1994 года, на першых шматпартыйных выбарах (як кандыдат ад Аб’яднанага дэмакратычнага фронту). Ён атрымаў перамогу над Хастынгсам Бандай, дыктатарам Малаві з 1963 года. Да гэтага працаваў ва ўрадзе Банды. У чэрвені 1999 года Мулузі быў пераабраны на другі тэрмін.
Перыяд праўлення Мулузі быў азмрочаны шэрагам скандалаў. У 2000 годзе ён у поўным складзе адправіў у адстаўку ўрад, калі высветлілася аб нямэтавым выкарыстанні фінансавай дапамогі, выдзеленай краіне Вялікабрытаніяй. Іншы скандал быў звязаны з продажам Малаві запасаў кукурузы для іншых краін незадоўга да пачатку засухі, з-за якой у краіне пачаўся голад.