Бакэрбзэ (бакэрбсэ, ням.: Backerbse, «печаны гарох») - традыцыйная супавая засыпка з цеста ў нямецкай, аўстрыйскай і швейцарскай кухні ў форме абсмажаных ў фрыцюры шарыкаў з цеста велічынёй з гарох. Паходзіць з аўстрыйскага Форарльберга.[1].
Для прыгатавання бакэрбзэ выкарыстоўваецца вадкае цеста з мукі, курыных яек, малака і солі, часам з даданнем алею. Цеста прапускаюць праз плоскую тарку ў кіпельны тлушч. Атрыманыя «гарошыны» абсмажваюць ў фрыцюры да залацістага колеру, затым тлушчу даюць сцячы. Бакэрбзэ дадаюць у булёны і супы непасрэдна перад падачай на стол. Прыгатаваныя бакэрбзэ прадаюцца з 1953 года.