wd wp Пошук:

Бакберген Сарсенавіч Дасманбетаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дасманбетаў. Бакберген Сарсенавіч Дасманбетаў (нар. 21 верасня 1945, ст. Дыірментабэ, Кармакшынскі раён, Кызылардзінская вобласць) — казахстанскі эканаміст і дзяржаўны дзеяч. Прафесар (1992), доктар эканамічных навук (1994). Дэпутат сената парламента Казахстана II, III і IV скліканняў. Акім горада Кызыларда (1996—1999).

Біяграфія

Нарадзіўся 21 верасня 1945 года на станцыі Дыірментабэ Кармакшынскага раёна Кызылардзінскай вобласці ў казахскай сям’і. У 1963—1971 гадах вучыўся ў Маскоўскім інжынерна-эканамічным інстытуце імя Серго Арджанікідзэ, атрымаў спецыяльнасць інжынер-эканаміст. Пасля заканчэння інстытута 2 гады выкладаў у Кзыл-Ардзінскім педагагічным інстытуце імя М. В. Гогаля. Затым з 1973 да 1976 года праходзіў навучанне ў аспірантуры ў Маскве. З 1976 гадах ізноў працаваў у Кзыл-Ардзінскім педагагічным інстытуце імя М. В. Гогаля старэйшым выкладчыкам, загадчыкам кафедрай, прарэктарам. У 1991 годзе абраны рэктарам інстытута. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Маскоўскім універсітэце статыстыкі і інфарматыкі на тэму «Статыстычная ацэнка дэмаграфічнага і працоўнага патэнцыялаў Казахстана». З лютага па снежань 1996 года быў рэктарам Кзыл-Ардзінскага гуманітарнага ўніверсітэта.

У снежні 1996 года быў прызначаны Акімам горада Кызыларды і старшынёй адміністрацыйнага савета Кызылардзінскай спецыяльнай эканамічнай зоны. З 1999 па 2011 абіраўся ў Сенат Парламента Рэспублікі Казахстан II, III і IV скліканняў. Быў сакратаром Камітэта па эканоміцы, фінансам і бюджэту.

Аўтар больш за 100 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў. Сярод іх «Қазақстан халқының дамуы» (1993), «Статистика населения Казахстана» (1993), «Трудовой потенциал и рынок труда в Казахстане» (1994), «Население Казахстана» (1994).

Сям’я

Жанаты, чацвёра сыноў: Кайрат, Даўлет, Баўыржан, Дынар.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Кызылардзінскага гуманітарнага ўніверсітэта імя Каркыт Ата
Катэгорыя·Акімы Кызыларды
Катэгорыя·Эканамісты Казахстана
Катэгорыя·Дэпутаты Сената Парламента Казахстана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары ВНУ Казахстана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кызылардзінскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Дзяржаўнага ўніверсітэта кіравання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кармакшынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0