wd wp Пошук:

Бакача Бакачына

Бакача Бакачына (іт. Boccaccio Boccaccino; 1468, Ферара — 1525, Крэмона) — італьянскі мастак эпохі Адраджэння.

Біяграфія

Жыццё і творчасць Бакача Бакачына адлюстраваны ў вядомым сачыненні Джорджа Вазары «Жыццяпісы знакамітых мастакоў, скульптараў і архітэктараў». Мастак вывучаў жывапіс у Ферары пад кіраўніцтвам Даменіка Панеці. Затым працаваў у розных гарадах Італіі — перш за ўсё ў Венецыі, Ферары і даўжэй за ўсё ў Крэмоне, дзе заснаваў мастацкую школу і выкладаў; вучнем яго ў ёй быў Бенвенута Тызі (Гарафала).

Найбольш вядомымі працамі Бакача Бакачына з’яўляюцца фрэскі яго пэндзля ў кафедральным саборы Крэмоны (1509—1529) — «Нараджэнне Багародзіцы», і іншыя эпізоды з яе жыцця. Вялікай выразнасцю, яркасцю фарбаў, майстэрствам кампазіцыі і гарманічнасцю пейзажа адрозніваюцца яго «Вяселле св. Кацярыны», «Мадонна з немаўлём і чацвёра святых» (Венецыя, сабор св. Джуліяна), «Мадонна і двое святых» (Крэмона, царква св. Кірыла), «Святое сямейства» (Парыж, Луўр).

Сын Бакача Бакачына, Каміла Бакачына (1501—1546) таксама быў мастаком у Крэмоне і вучыўся майстэрству ў свайго бацькі.

Зноскі

  1. http://www.treccani.it/enciclopedia/boccacci-boccaccino-detto-il-boccaccino_(Dizionario_Biografico)/ Праверана 27 чэрвеня 2018.
  2. Art UK — 2003. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Boccaccio Boccaccino
  4. Boccaccio Boccaccino the Elder // Frick Art Reference Library Photoarchive — 1920.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1460 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Крэмона
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1466 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ферары
Катэгорыя·Памерлі ў 1525 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Крэмоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных