wd wp Пошук:

Базіліка Святога Антонія

Базіліка Святога Антонія

Базіліка Святога Антонія (Basilica di Sant’Antonio) — галоўны цэнтр шанавання св. Антонія Падуанскага. Яе будаўніцтва пачалося праз 19 гадоў пасля смерці святога, у 1235 годзе, і працягвалася 66 гадоў. Пры гэтым у царкву была ўбудаваная т. зв. капэла цёмнай Мадонны, у якой быў пахаваны св. Антоній. Распісваў храм Альтык’ера.

Базіліка трохнефная, галоўны алтар знаходзіцца ў прэсбітэрыі цэнтральнага нефа. Бакавыя нефы у апсіды злучаюцца ў паўкола, у якім у форме прамянёў пабудавана 9 капэл (т. зв. вянок капэл). У цэнтральнай капэле дэамбулаторыя знаходзіцца капэла рэліквій у стылі барока (арх. Піліпа Пародзі) — багаты збор хрысціянскіх святынь і шэдэўраў італьянскага ювелірнага мастацтва.

У сваім цяперашнім стане базіліка вельмі эклектычная, злучае ў сабе спадчыну некалькіх будаўнічых этапаў, ад гатычнага інтэр’ера першапачатковага храма да барочнай капэлы рэліквій, пабудаванай адным з вучняў Берніні. Па ўзоры венецыянскага Сан-Марка сабор увенчаны пяццю шырокімі купаламі, запазычанымі італьянцамі з візантыйскай архітэктуры. У адной з капэл базілікі знаходзіцца грабніца Падуанскага кіраўніка Гатамелаты, а перад уваходам у царкву стаіць знакамітая конная статуя Гатамелаты(італ.) бел. працы Данатэла.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·XIV стагоддзе ў Італіі
Катэгорыя·1310 год у Еўропе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1310 годзе
Катэгорыя·Храмы Святога Антонія Падуанскага
Катэгорыя·Месцы паломніцтва
Катэгорыя·Храмы Падуі