wd wp Пошук:

Капэла Сан-Джорджа

Капэла Сан-Джорджа (італ.: Oratorio di San Giorgio) — каталіцкая капэла ў горадзе Падуя (Італія), прысвечана вялікамучаніку Георгію. З’яўляецца прыбудовай да паўднёвага трансэпта базілікі Святога Антонія. Пабудавана па заказе маркіза Раймандзіна Лупі дзі Саранья ў 1377 годзе як фамільны магільны склеп. Роспіс капэлы была даручана Альтык’ера да Дзевіа, які завяршыў яе ў 1379 годзе.

На сценах капэлы размешчаны 22 вялікіх кампазіцыі і каля ста меншых. Фрэскі прысвечаны сюжэтам жыцця святога Георгія, Кацярыны Александрыйскай і святой Люцыі. На бакавой сцяне пад крыжовым скляпеннем знаходзіцца манументальная шматфігурная фрэска «Распяцце Хрыстова». Па меркаванні мастацтвазнаўца П’етра Таэска гэта фрэска з’яўляецца галоўным творам другой паловы эпохі трэчэнта.[2]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.
  2. Падуя // Прокопп М. Итальянская живопись XIV века

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Падуя
Катэгорыя·Пахавальні
Катэгорыя·Капэлы
Катэгорыя·Храмы Італіі
Катэгорыя·Рэнесансныя фрэскавыя цыклы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных