wd wp Пошук:

Базіліка Нараджэння Хрыстова

Базіліка Нараджэння Хрыстова (араб. كنيسة المهد‎‎, арм.: Սուրբ Ծննդյան տաճար, грэч.: Βασιλικὴ τῆς Γεννήσεως, іўр.: כנסיית המולד) — хрысціянская царква ў Віфлееме, пабудаваная, паводле падання, над месцам нараджэння Ісуса Хрыста. Нароўні з Храмам Труны Гасподняй з’яўляецца адным з двух галоўных хрысціянскіх храмаў Святой зямлі.

Адна з найстарэйшых бесперапынна дзейных цэркваў у свеце. Першы храм над пячорай Каляд быў пабудаваны ў 330-х гадах па ўказанні імператара Канстанціна Вялікага. Яго асвячэнне адбылося 31 мая 339 года і з тых часоў набажэнствы тут практычна не перапыняліся. Сучасная базыліка VI—VII стст. — гэта адзіны хрысціянскі храм у Палесціне, захаваны ў цэласці з дамусульманскага перыяду.

29 чэрвеня 2012 года на 36 сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіла ў Санкт-Пецярбургу, базіліка была занесена ў Спіс сусветнай спадчыны[1].

Пячора Каляд

Асноўны артыкул: Пячора Раства Пад амбонам базілікі знаходзіцца найбольшая хрысціянская святыня — пячора Каляд. Месца нараджэння Хрыста знаходзіцца ва ўсходняй частцы пячоры і адзначана срэбнай зоркай. У захаваных пісьмовых крыніцах пячора ўпершыню згадана каля 150 года. Падземны храм тут мясцуецца з часоў святой Алены.

Гісторыя базылікі

Візантыйскі перыяд

Базіліка Каляд была закладзена святой імператрыцай Аленай падчас яе паломніцтва ў Святую зямлю ў сярэдзіне 330-х гадоў. Згодна Яўсевію Кесарыйскаму:

Выгляд на грэчаскі праваслаўны алтар базілікі.

…узвяла яна Богу два храмы: адзін пры пячоры нараджэння, іншай на гары ўшэсця, бо Эмануіл (з намі Бог) спрыяў нарадзіцца для нас пад зямлёй, і месцам цялесных яго народзінаў габрэі прызнаюць менавіта Віфлеем. Таму, васіліса ўсяляк упрыгожыла гэту святую пячору і ўшанавала дзівоснымі помнікамі цяжар Багародзіцы. А спусцячы крыху, тую ж самую пячору ўшанаваў сваімі прынашэннямі і васілеўс, да шчодрасцей сваёй маці далучыўшы залатыя і срэбныя дарункі і розныя заслоны. [2]

Месца, якое выбрала Алена, непасрэдна не паказана ў Евангеллях, пра нейкую пячору расказвае толькі апакрыфічнае Протаевангелле Якава. Упершыню пра пячору ў Віфлееме напісаў Арыген каля 247 года, ён сцвярджае, што Хрыстос нарадзіўся ў самым горадзе (іншыя аўтары, прыкладам Юстын, змяшчалі пячору ў наваколлі Віфлеема ці на паўдарогі з Іерусаліма) і месцам нараджэння заве пячору, якую жыхары паказваюць паломнікам[3].

Дадзены храм, як і шэраг іншых, пабудаваных імператарам Канстанцінам у Святой зямлі, па сведчанні Яўсевія Кесарыйскага і Кірыла Скіфапольскага, меў мэтай не правядзенне набажэнстваў, а стварэнне магчымасці кожнаму ўбачыць месцы евангельскай гісторыі. Аднак паломніца Сільвія (Этэрыя) (канец IV стагоддзя) у сваіх запісках пра паломніцтва ў Святую Зямлю паведамляе, што ў чацвер Светлай сядміцы з Іерусаліма вернікі ідуць у Віфлеем для ўсяночнага няспання, адзначаючы, што яно здзяйсняецца ў цэрквы, дзе «знаходзіцца пячора, дзе нарадзіўся Бог»[4].

Зноскі

  1. Церковь Рождества в Вифлееме внесена в список ЮНЕСКО Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Евсевий Кесарийский. «Жизнь блаженного василевса Константина». Книга третья. Глава 43. Еще о церкви вифлеемской.
  3. Orig. Contr. Cels. 1.51
  4. Паломничество по Святым местам конца IV века

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў IV стагоддзі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Храмы Палесціны
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Геаграфія Евангелляў
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Дзяржаве Палесціна
Катэгорыя·Іерусалімская Праваслаўная Царква