wd wp Пошук:

Базыль Белаказовіч

Базыль Белаказовіч (2 студзеня 1932, Відава, Беластоцкае ваяводства — 21 лютага 2010, Варшава) — польскі літаратуразнавец, доктар філалогіі, прафесар.

Біяграфія

Па паходжанню на палову беларус, а на палову — паляк. У 1956 годзе скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, а праз год там жа — гістарычны. Праз няпоўных дзесяць гадоў стаў ужо ганаровым доктарам таго ж універсітэта. Падставы для гэтага дала манаграфія «З гісторыі польска-рускіх літаратурных сувязяў XIX стагоддзя» (1971). А неўзабаве на яго ўсклалі грамадскія абавязкі віцэ-прэзідэнта Асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры ў Польшчы.

Істотныя карэктывы ў навуковыя планы ўнеслі каардынацыйныя паездкі ў Беларусь, удзел у мінскіх навуковых канферэнцыях і кангрэсах, знаёмствы з Вячаславам Рагойшам, Алегам Лойкам і іншымі беларускімі ўніверсітэцкімі прафесарамі. У выніку гэтага з’явілася смелая манаграфія «Мар’ян Здзяхоўскі і Леў Талстой» (1995), дзе ўладальнік Ракава выступае як роўны расійскаму класіку. Пісаў артыкулы пра беларускую літаратуру XIX стагоддзя, пра творчыя сувязі беларускіх і польскіх пісьменнікаў. Зрэшты, там, дзе не ставала такіх сувязей, ён іх арганізоўваў сам.

Даследаваў беларускую літаратуру XIX стагоддзя, творчасць польска-беларускіх пісьменнікаў, беларускія тэмы і матывы ў польскай літаратуры і польскія ў беларускай.

Памёр у Варшаве, пахаваны на праваслаўных могілках.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #170316327 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 8 сакавіка 2015.
  2. http://feb-web.ru/feb/kle/kle-abc/ke9/ke9-1682.htm
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Славісты Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Культуролагі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў