wd wp Пошук:

Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва

Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва (ням.: Akademie für Darstellende Kunst Baden-Württemberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Людвігсбург.

Агульная характарыстыка

Акадэмія размешчана ў сумесным кампусе з Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміяй у Людвігсбургу. Яна прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры ў галіне акцёрскага майстэрства, рэжысуры і драматургіі, якія цесна звязаны з тэатрам і кіно.

У ліпені 2007 года стварэнне акадэміі было аднагалосна прынята ўсімі фракцыямі ландтага Бадэн-Вюртэмберга, і яна была афіцыйна заснавана 8 кастрычніка 2007 года. Заснавальнікамі акадэміі з’яўляюцца федэральная зямля Бадэн-Вюртэмберг, Бадэн-Вюртэмбергская кінаакадэмія, Штутгарцкая дзяржаўная акадэмія выяўленчага мастацтва і горад Людвігсбург.

У супрацоўніцтве з Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміяй былі распрацаваны новыя праграмы навучання тэатральнай рэжысуры, акцёрскаму майстэрству і драматургіі. Акрамя таго, у Людвігсбургу была пабудавана эксперыментальная сцэна, якая перададзена акадэміі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2007 годзе
Катэгорыя·Людвігсбург
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Германіі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя тэатральныя навучальныя ўстановы