wd wp Пошук:

Бадзярыха

Бадзя́рыха (руск.: Бадя́риха[2], якуцк.: Бадьаариха) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Якуціі, правы прыток ракі Індыгірка.

Бярэ пачатак з паўночна-ўсходніх схілаў Момскага хрыбта. Даўжыня ракі 545 км, плошча вадазборнага басейна 12 200 км². Цячэ па Абыйскай нізіне. Упадае ў Індыгірку за 610 км ад яе вусця[3]. У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Жывіцца пераважна снегавымі і дажджавымі водамі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 60[1] м³/с, аб’ём сцёку 1,89[1] км³/год. У басейне ракі вялікая колькасць старыц і дробных азёр. Сярод прытокаў: Агароха (Гароха), Орта-Тырэхцях, Анты, Камчатка, Мастаах-Юрюйэ, Таастар.

Зноскі

  1. 1 2 3 Виноградова Н. Н. Бадяриха // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 96. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
  3. Река Бадяриха // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Усходне-Сібірскага мора
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Якуціі