wd wp Пошук:

Багуслаў Станіслававіч Курловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курловіч. Багуслаў Станіслававіч Курловіч (нар. 18 студзеня 1948, в. Новы Пагост Віцебскай вобласці, Беларусь) — беларускі, польскі, фінскі і расійскі біёлаг.

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчаю акадэмію (1971), працаваў аграномам і старшынёй калгаса ў Браслаўскім раёне. Пасля навучання у аспірантуры (1973—1976) і абароны дысертацыі працаваў загадчыкам аддзела бабовых раслін у Інстытуце раслінаводства імя Мікалая Вавілава (Санкт-Пецярбург).

Цесна супрацоўнічаў з Беларускім навукова-даследчым інстытутам земляробства (Жодзіна) і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй (Горкi). Удзельнічаў у шматлікіх навуковых экспедыцыях па збіранні, вывучэнні і захаванні генетычных рэсурсаў раслін як на тэрыторыі былога СССР, так і многіх іншых краінах, у т.л. у Аўстраліі, Бразіліі, Эквадоры і Партугаліі. Курловічам сабраны і захаваны каштоўнейшыя формы раслін, выкарыстанне якіх у селекцыі дазволіла стварыць высокапрадукцыйныя сарты бабовых культур у Беларусі і Расіі.

Курловіч развіў навуковыя дактрыны акадэміка Мікалая Вавілава што тычыцца лубіну. Паводле яго навуковых распрацовак[1] і[2] цэнтрам біяразнастайнасці Lupinus albus з’яўляецца Балканскі паўвостраў, дзе выяўлена яго найбольшая разнастайнасць. Цэнтрам паходжання лубіну вузкалістага (Lupinus angustifolius) з’яўляецца Іберыйскі паўвостраў, дзе растуць яго дзікія суродзічы. Курловіч дапоўніў закон гамалагічных радоў М. І. Вавілава што тычыцца бабовых раслін. Род лубін (Lupinus) падзелены ім на два падроды: Subgen. Lupinus (віды Міжземнамор’я і Афрыкі), і Subgen. Platycarpos (шматлікія віды лубіну з Амерыканскага кантынента). Распрацаваны ўнутрывідавыя класіфікацыі трох відаў лубіну, якія вырошчваюць у Беларусі — белага, жоўтага і сіняга на ўзроўні разнавіднасцяў і формаў. Апісаны ўнікальныя таксоны раслін, назвы якіх дапаўняюць яго скарачэннем Kurl.[3] Гэтыя распрацоўкі з’яўляюцца развіццём вучэння акадэміка Мікалая Вавілава і шырока выкарыстоўваюцца ў селекцыі раслін і насенняводстве Беларусі.

Прафесар Курловіч — аўтар важных навуковых публікацый[4].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. THEORETICAL BASIS OF OUR RESEARSHES
  2. The significance of Vavilov’s scientific expeditions and ideas for development and use of legume genetic resources
  3. Boguslav Stanislavovich Kurlovich
  4. Boguslav Kurlovich. ACADEMIA

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Вучоныя СССР
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Батанікі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Генетыкі СССР