У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ступка.
Багдан Сільвестравіч Ступка (укр.: Богдан Сильвестрович Ступка; 27 жніўня 1941— 22 ліпеня 2012) — украінскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Герой Украіны (2011).
Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў пасёлку Кулыкіў Жоўкаўскага раёна Львоўскай вобласці.
У 1961 годзе скончыў студыю пры Львоўскага УАДТ імя М. К. Занькавецкай. У 1984 годзе - КДІТМ імя І. К. Карпенка-Карага па спецыяльнасці «тэатразнаўства».
1961-1978 гадах - акцёр Львоўскага УАДТ імя М. К. Занькавецкай.
З 1978 года - у трупе КУАДТ імя І. Я. Франка.
У 2000 годзе - Міністр культуры і мастацтваў Украіны.
У 2001 годзе ўзначаліў Тэатр імя І. Я. Франка.
У 2006-2010 гадах - мастацкі кіраўнік акцёрскага курса ў КНУТКіТ імя І. К. Карпенкі-Карага.