wd wp Пошук:

Багдан Аляксеевіч Мышэнка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Багдан Мышэнка (нар. 29 снежня 1994, Гэраныміўка, Чаркаская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Львоў».

Клубная кар’ера

У ДЮФЛ гуляў у складзе палтаўскай каманды «Моладзь». У 2012 годзе падпісаў кантракт з данецкім «Металургам», за які паспеў згуляць 9 матчаў у чэмпіянаце Украіны (з іх сем разоў выхадзіў на замену). Дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе 3 жніўня 2014 года ў гульні супраць львоўскіх «Карпат» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Пасля завяршэння сезона 2014/15 гадоў Мышэнка ўпершыню быў выкліканы ў склад моладзевай зборнай Украіны, дзе ў першым жа матчы атрымаў пашкоджанне нагі, з-за якога быў вымушаны прапусціць да 1,5 месяцаў[3]. У ліпені 2015 года было абвешчана аб расфарміраванні данецкага «Металурга», такім чынам траўмаваны ігрок застаўся без клуба.

У статусе свабоднага агента праходзіў прагляд у харкаўскім «Металісце»[4]. У канцы жніўня 2015 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[5], які пакінуў у студзені 2016 года[6]. У ліпені 2016 года перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну»[7].

У лютым 2017 года стаў іграком тбіліскага «Дынама», з якім стаў выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату Грузіі. У лютым 2018 года далучыўся да складу беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[8]. Замацаваўся ў аснове беларускай каманды, быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне па меркаванні тарпедаўскіх заўзятараў. У сезоне 2019 з 7 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.

У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[9] і ў хуткім часе падпісаў пагадненне з «Александрыяй»[10]. Спачатку часцей з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў звычайна выхадзіць на замену. У ліпені 2021 года кантракт з «Александрыяй» быў разарваны.

У жніўні 2021 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаўшы іграком «Гомеля»[11]. у гомельскай камандзе пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Гомель» па заканчэнні кантракта, падпісаў пагадненне са «Львовам»[12].

Міжнародная кар’ера

У чэрвені 2015 года быў выкліканы галоўным трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага[13]. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, а Мышэнка прыняў удзел у першым матчы супраць Малдовы (5:0). Паўабаронца з’явіўся на полі на 54-й хвіліне замест Алега Данчанкі, на 59-й забіў гол, а ўжо на 60-й быў заменены на Дзмітрыя Хлёбаса з-за сур’ёзнай траўмы[3].

Дасягненні

Зноскі

  1. Bogdan Myshenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bohdan Myshenko // FBref.com
  3. 1 2 Металлург Д: Мышенко пропустит до шести недель(руск.) . football.ua (3 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2015. Праверана 24 сакавіка 2018.
  4. На просмотр в «Металлист» приехал Богдан Мишенко(руск.)  (недаступная спасылка). ФК-Металлист.com (21 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2015. Праверана 24 сакавіка 2018.
  5. Игрок молодёжной сборной Украины перешёл в молдавский клуб(руск.) . UA-football.com (31 жніўня 2015).
  6. Богдан Мышенко: «Возвращаюсь в Украину, есть интерес нескольких клубов Премьер-лиги»(руск.)  (недаступная спасылка). MatchDay.ua (25 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2016. Праверана 25 студзеня 2016.
  7. Мышенко перешёл в Десну(руск.) . SportArena.com (14 ліпеня 2016). Праверана 14 ліпеня 2016.
  8. Украинский полузащитник Мышенко подписал двухлетний контракт с “Торпедо-БелАЗ”(руск.) . football.by (16 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  9. Мышенко и Климович покинули “Торпедо-БЕЛАЗ”(руск.) . football.by (8 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
  10. Официально: Экс-хавбек “Торпедо-БелАЗ” Мышенко стал игроком “Александрии”(руск.) . football.by (13 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2020.
  11. Богдан Мышенко вернулся в Беларусь. Теперь он сыграет в “Гомеле”(руск.) . football.by (18 жніўня 2021). Праверана 18 жніўня 2021.
  12. Украинский полузащитник сменил Гомель на Львов(руск.) . football.by (13 студзеня 2022). Праверана 13 студзеня 2022.
  13. Молодежная сборная Украины: заявка на Мемориал Лобановского(руск.) . ФФУ (27 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015. Праверана 24 сакавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Александрыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чаркаскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілсамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Тбілісі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Данецк
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Львоў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта